okean-elzi-tur-pa-belarus%d1%96_b3f4e0a247b46bbeccbf16d08230e66b
ЛЕДОВЫЙ ДВОРЕЦ
(Мазурова, 110)
05.12.2016
19:00

Пасля двухгадовага перапынку Океан Ельзи едзе ў тур па гарадам Беларусі ў межах Сусветнага тура 2016-2017 года. «Сусветны тур ОЕ. 2016-2017» пачаўся гэтай вясной на радзіме калектыву і пройдзе па краінах Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Бліжняга Усходу. Па Беларусі тур пачнецца с Брэста, затым Гродна, Гомель, Магілеў, Віцебск і завяршыцца вялікім канцэртам у Мінску.

19 траўня Океан Ельзи выпусцілі 11 лічбовы альбом «Без меж», да якого прыўрочаны Сусветны тур. У альбоме 11 кампазіцый. Чатыры з якіх, ўжо добра знаёмыя слухачам, паколькі на працягу апошняга года выходзілі сінгламі — «Не твоя війна», «Життя починається знов», «Мить», «Не йди». Дарэчы, упершыню за ўвесь час гурт зняў музычныя відэа на ўсё апублікаваныя сінглы новага альбома яшчэ да яго рэлізу.

Аўтар музыкі і слоў кампазіцый альбома «Без меж» — Святаслаў Вакарчук. Таксама ён сумесна з гітарыстам групы Уладзімірам Апсеніцам і даўнім партнёрам групы Віталіям Цалезіным, стаў супрадзюсерам новай кружэлкі ОЕ.

— Альбом «Без меж» можна назваць эклектычным як з музычнай кропкі гледжання, так і з лірычнай, тэкставай. У яго ўвайшлі рамантычныя кампазіцыі, заснаваныя на любоўнай лірыцы і некалькі песень, якія маюць сацыяльны падтэкст, — распавеў Святаслаў Вакарчук.

Музыкі не агучваюць падрабязнасці падрыхтоўкі да тура, але па словах лідэра калектыву Святаслава Вакарчука, гледачы змогуць пачуць як лепшыя хіты ОЕ, так і песні з новага альбома.

Энергетыка — на піку эмоцый, харызма — у чыстым выглядзе, шчырасць — ад першай да апошняй ноты! Не прапусціце шанец набыць лепшыя квіткі!

Загрузка карты ....